Абсалютная большасць рускамоўных людзей, разглядаючы мой пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, візітную картку альбо чытаючы мой подпіс у дамове, тым ці іншым чынам рэагуюць на маё прозвішча. У большасці сваёй неадэкватна, але станоўча. Нават суровыя памежнікі і даішнікі спрабуюць выказаць што-небудзь гэтакае, выходзячае за межы службовых фабул. Пражыўшы відаць што больш за палову жыцця пад прозвішчам Касяк, я вырашыў нарэшце высветліць для сябе – з чаго і адкуль узялося такое прозвішча, і кім былі мае продкі. Не разважаючы доўга, я спытаў у Гугла і Яндэкса. Вынікі пошукаў не тое каб збянтэжылі, хутчэй пацвердзілі тое што я і так ведаў пра слова “касяк”. Першыя радкі выдачы займае wikipedia. Згодна яе дадзеных касяк – гэта:
• Дзвярны касяк – брус дзвярны ці аконнай рамы;
• Касяк – гурт жарабіц з адным жарабцом, вылучаемы з табуна;
• Касяк – зграя рыб, птушак;
• Касяк – жаргонная назва папяросы з марыхуанай;
• «Касяк» – жаргоннае слова для абазначэння хібы, правіны.
• Касяк – сяло на Украіне, знаходзіцца ў Емильчинском раёне Жытомірскай вобласці.
• Касяк – шашачны дэбют, узнікае пасля хадоў 1. cb4 fg5. 2. gf4 gf6. 3. bc3 bc5.
• Касяк – контур з чатырох дыяганаляў на шашачнай дошцы.
Гэтак жа ёсць у вікіпедыі і 4 асобы з прозвішчам Касяк, магчыма з кім-небудзь з іх у мяне ёсць агульныя сваякі:
• Касяк, Іван (1909-1989) – беларускі палітычны дзеяч.
• Касяк, Іван Рамановіч (1922-1971) – лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
• Касяк, Алег Юр’евіч (род. 1975) – спартсмен, спартыўны гімнаст, заслужаны майстар спорту Украіны.
• Касяк, Юрый Фёдаравіч (1926-2015) – генеральны канструктар вытворчага аб’яднання турбінабудавання «Харкаўскі турбінны завод» імя Кірава.
Пошук малюнкаў па запыце “касяк” і ў Гугле і ў Яндэксе не пакідае месца для сумненняў і фантазій. Няма там малюнкаў з дзвярнымі праёмамі, рыбамі, жураўлямі, канямі і шашкамі!
Вікіслоўнік дадае яшчэ адно значэнне слова “касяк”, якое ўжо мае непасрэднае дачыненне да прозвішча маіх продкаў: касяк – гэта касЫ кавалак, клін зямлі.
Так, не ўпісаліся мае продкі з прозвішчам Касяк у сусветную гісторыю, але дакладна не таму, што ўсе як адзін былі моцнымі аматарамі канабісу і вялікімі спажыўцамі тетрагідраканнабінолу. А таму, што аратымі былі мае продкі, якія на працягу стагоддзяў цярпліва апрацоўвалі свае касякі зямлі.
Узнікненне прозвішча Касяк звязана з першым перапісам насельніцтва, які прайшоў у Вялікім Княстве Літоўскім згодна с пастановай Віленскага сойма у 1507 годзе. Тады ўсе паны, князі і шляхта павінны былі перапісаць усіх людзей у сваіх уладаннях. У той час родная Іжа звалася “кишчанскай” ці проста Кішчанкай, паколькі была фальваркам аднаго з прадстаўнікоў знакамітага роду Кішак (Станіслаў Кішка (Stanisław Kiszka) – гетман літоўскі, загінуў у 1508 году пад Вязьмай ў літоўска-рускай вайне). Прозвішчаў у сёняшнем выглядзе у тагачасных сялян вядома ж не было і пры перапісе іх запісвалі па імёнах, імёнах бацькоў і мянушках, калі такія былі. А мянушка ў маіх продкаў была такая – Касяк.
Магчыма, што мянушка “Касяк” у маіх продкаў з’явілася некалькі пазней, ужо пасля пачатку валочнай памеры ў 1557 годзе. У ходзе гэтай аграрнай рэформы надзелы зямлі ў ВКЛ былі памераны і падзелены на валокі роўныя прыкладна 20 дзесяцінам.
На валокі зямлю дзялілілі кавалкамі правільнай прастакутнай формы, каб палегчыць вылічэнне плошчы для ўладальніка. Межы валокаў так сама мелі назву «сцены». Зямлю якая знаходзілася па за межамі валокаў, называлі «засценкі», а ў прастамоўе “касякі”. Такіх засценкаў-касякоў было дастаткова і сяліліся ў іх звычайна альбо заможныя сяляне, альбо бедная шляхта.
Так у фальварку Іжа Кишчанская з’явіліся Засценкі іжанскія, а людзі якія жылі ды апрацоўвалі гэтыя касякі зямлі атрымалі мянушку “касяк”, якая пад час перапісу ператварылася ў прозвішча.