Стэфан Рыгоравіч Касяк – Старэйшы настаўнік Шчучынскай прыходскай вучэльні

Сэфан Рыгоравіч Касяк - 1850-1
Сэфан Рыгоравіч Касяк – 1850-1

Пачатак маім генеалагічным пошукам продкаў паклаў дакумент, знойдзены ў сямейным архіве – метрычны выпіс пра народзіны і хрышчэнне Стэфана Грыгор’ева Касяка за 1850 год. Гэта самы стары дакумент, які пакуль атрымалася знайсці, таму менавіта з яго і пачаліся пошукі.

Дакумент складаецца з дзвюх частак напісаных у розныя гады. Першая частка датавана чэрвенем 1867 года і напісана ў вёсцы Іжа (хутчэй за ўсё гусіным пяром) рукой святара царквы Іосіфа Абручніка айца Адама (прозвішча неразборліва) з дадаткам царкоўнай пячаткі. Гэтя частка і ёсць выпіс з метрычнай прыходскай кнігі за 1850 год пра народзіны майго стрыечнага прадзеда Стэфана Рыгоравіча Касяка. Такім чынам, Стэфану ў 1867 годзе было 17 год і яму спатрэбілася пасведчанне аб нараджэнні, за якім ён і прыйшоў да айца Адама. А вось навошта гэтая папера спатрэбілася Стэфану сялянскаму сыну – пра гэта крыху пазней. Read more

Іжа і Засценкі Ижанскія – радзіма прозвішча Касяк

Іжа. Царква Св. Іосіфа Абручніка. Ураган сарваў крэст 04/2015
Іжа. Царква Св. Іосіфа Абручніка. Ураган сарваў крыж 04/2015

Вёску Іжа (Iža), калі б яна стаяла ў рускай або ва ўкраінскай зямлі, называлі б сяло, паколькі ў Іжы з 1795 г. ёсць царква ў імя Св. Іосіфа. Аднак Іжа – гэта беларуская вёска (аграгарадок (!)) у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. У часы Рэчы Паспалітай вёска будавалася на правым беразе Нарачанкі пры маёнтку Іжа, які належаў знакамітаму польскаму роду Кішак (Станіслаў Кішка (Stanisław Kiszka) – гетман літоўскі 1512 г.). Адпаведна і называлася вёска ў тыя часы Іжай Кишчанскай або папросту Кишчанкай.
Па суседстве, дзве вярсты ў бок Любані, была яшчэ адна Іжа – Каралеўская. Як не цяжка здагадацца гэты маёнтак належаў польскай кароне. Пасля расейскай акупацыі і другога падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак Іжа Каралеўская скончыў існаванне, а застаўшыяся некалькі дзясяткаў хат сталі часткай Расейскай Імперыі, ператварыўшыся ў вёску Каралеўцы.

Іжа. Тут пахаваны Мой дзед Іван Касяк і бабуля Вера
Іжа. Тут пахаваны Мой дзед Іван Касяк і бабуля Вера

Гледзячы на помнікі на могілках у Іжы, я разумею, што прозвішча Касяк, відаць што самае распаўсюджанае ў вёсцы. На жаль з усіх Касякоў, якія пахаваны ў Іжскай зямлі я ведаю толькі дваіх – бабулю і дзядулю. Наўрад ці ўсе астатнія Касякі – гэта проста мае цёзкі. Упэўнены, што ўсе яны ў той ці іншай ступенні – мае сваякі.
Мой дзед Іван Мікалаевіч Касяк і бабуля Вера Вікенцьеўна загінулі ў снежні 1943 года з розніцай у адзін дзень. Бабулю расстралялі 21 снежня за сувязь з партызанамі, у ліку якіх ваяваў дзед. На наступны дзень партызанскі атрад “Іжа” напаў на нямецкі гарнізон, размешчаны ў вёсцы. Але відаць што напад быў няўдалым – загінуў мой дзед і яшчэ некалькі аднавяскоўцаў-партызан. А ўлетку 1944 пачалася аперацыя “Баграціён”, нямецкі гарнізон пакінуў вёску і Іжа была спаленая да шчэнту. Па сведчанні мясцовых жыхароў, якія засталіся ў жывых, падпальвалі хаты не фашысты, а партызаны брыгады Даватара. Людзям далі 24 гадзіны на тое каб вызваліць хаты, а праз 48 гадзін ад вёскі засталіся галавешкі ды коміны … Read more

Подых Часу

Час нельга пакаштаваць альбо памацаць, да яго можна толькі датыкнуцца. Час немагчыма ўбачыць, але ж можна яго адчуць. Мы навучыліся вымяраць час, сачыць за часам, а некаторыя занадта адораныя нават маюць здольнасць яго падпарадкоўваць. Аднак магчымасць спыняць час, паварочваць яго альбо зазіраць у будучыню – так і застаецца няздзейснай марай чалавецтва. Разумнейшыя галовы ўсіх часоў і народаў вынаходзілі і працягваюць вынаходзіць разнастайныя мудрагелістыя тэорыі і яшчэ больш мудрагелістыя машыны ў спадзяванні вырашыць гэтае пытанне. Але хвіліны зліваюцца ў гады, гады – у стагоддзі, час паўзе як слімак ці ляціць як хуткі цягнік, ласкава даючы нам магчымасць паразважаць пра хітраспляценні сувязяў, паняткаў і лёсаў у бясконцай тканіне Часу.

Метрыка Стэфан Касак 1850Узяўшы ў рукі зжаўцелы ад часу дакумент, які больш ста гадоў праляжаў на цёмнай паліцы шафы і, яшчэ не разбіраючы радкоў, напісаных гусіным пяром, я разумею, што трымаю ў руце не проста састарэлы аркуш паперы, але кавалачак Часу. Час утойваецца ў кожнай літары, ён схаваны ў кожнай кропцы, у кожным радку. Углядаюся ў зухаўскія завіткі почырку і пачынаю адчуваць ледзь улоўны пах той эпохі, калі для майго пра…прадзеда гэты дакумент з’яўляўся проста… пасведчаннем асобы. Ня робячы замаху на вынаходства, я ўсведамляю, што знайшоў няхай зусім ненавуковы, але ж пэўны шлях трапіць ў тыя далёкія гады, дакрануцца да даўняй гісторыі маіх продкаў, да іх Часу. Read more

Касяк – гэта прозвішча!

Касяк - гэта прозвішча
Касяк – гэта прозвішча?

Абсалютная большасць рускамоўных людзей, разглядаючы мой пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, візітную картку альбо чытаючы мой подпіс у дамове, тым ці іншым чынам рэагуюць на маё прозвішча. У большасці сваёй неадэкватна, але станоўча. Нават суровыя памежнікі і даішнікі спрабуюць выказаць што-небудзь гэтакае, выходзячае за межы службовых фабул. Пражыўшы відаць што больш за палову жыцця пад прозвішчам Касяк, я вырашыў нарэшце высветліць для сябе – з чаго і адкуль узялося такое прозвішча, і кім былі мае продкі. Не разважаючы доўга, я спытаў у Гугла і Яндэкса. Вынікі пошукаў не тое каб збянтэжылі, хутчэй пацвердзілі тое што я і так ведаў пра слова “касяк”. Першыя радкі выдачы займае wikipedia. Згодна яе дадзеных касяк – гэта: Read more

Покліч продкаў

Покліч продкаў. Што гэта за з’ява такая? Адкуль ён паходзіць і, што больш цікава, куды ён кліча? Пачуць яго ў наш час вельмі няпроста – занадта ўжо высокая ў эфіры шчыльнасць месэджаў, рэпостаў і лайкаў. Але, як вядома, маючы вушы можа многае пачуць, а калі слухаць не толькі вушамі, дык і напэўна. У Джэка Лондана гэты кліч мне ў дзяцінстве здаваўся заўсёды нейкім пранізліва натуральным у сваёй першабытнай дзікасці. У свеце жывёл усе некалькі прасцей – калі твой продак воўк, то і зьвяртацца ён можа выключна да ўласнай ваўчынай сутнасці, якая ў крыві.

У людзей інакш. Павінна быць інакш, паколькі мы адрозніваемся ад прадстаўнікоў дзікай прыроды не толькі простым хаджэннем, вялікім пальцам і выразнай прамовай, але і змесцівам чарапной каробкі. Нават не столькі змесцівам, колькі тым, як гэта змесціва працуе. Але нягледзячы на ​​тое, што гома сапіенс надзелены мысленнем і свядомасцю, яму бывае вельмі складана зразумець, што жыццё – гэта пастаянная барацьба паміж інтэлектам і жывёльнымі інстынктамі. І інтэлект нам дадзены не для таго каб максімальна якасна задаволіць свае першасныя патрэбы, а для таго каб усвядоміць, што Чалавек – гэта ў першую чаргу Душа. Калі лічяць сваімі продкамі калматых пітэкантрапаў, і пры гэтым прыкласці пэўныя намаганні, то можна напэўна пачуць не толькі іх далёкі ліслівы покліч, але нават іх дзікія крыкі над толькі што забітым мамантам. Што тычыцца мяне, то значна прыемней лічыць сваім продкам біблейскага Адама і верыць у тое, што чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае. Калі б продкаў можна было выбіраць, то безумоўна тыя, якія “на вобраз і падабенства” выглядаюць значна прывабней.

Read more

Прывітанне, Касяк!

Тут я планую збіраць інфармацыю пра сваіх продкаў, якія насілі прозвішча Касяк і жылі ў асноўным на тэрыторыі Вілейскага раёна (сучасная Беларусь), а так сама і ў розных іншых месцах і краінах напрыканцы 18 – ў пачатку 20 стагоддзя